Верацёйка
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Верацёйка)
Верацёйка, Верацця, Вярэцейка, Вярэцця — рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).
Верацёйка | |
Даўжыня | 35 км |
Вадазбор | 321 км² |
Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 321 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Асноўныя прытокіПравіць
Агульныя звесткіПравіць
Пачынаецца каля вёскі Зборы Ваўкавыскага раёна, упадае ў Свіслач на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічы.
Даліна ў вытоку выразная. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя дзялянкі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля вёскі Духаўляны створана сажалка (плошча 0,31 км²). У абалоне меліярацыйныя каналы. Каля вёскі Дубляны ў басейне ракі вадасховішча Дублянскае[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 244.
ЛітаратураПравіць
- Дзiсько i iнш. Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.