Водзьга

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Водзьга)

Во́дзьга — рака ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Свольна (басейн Заходняй Дзвіны).

Водзьга
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Басейн 60 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 0,2 км ад вёскі Маскалёнкі
 • Каардынаты 55°53′44″ пн. ш. 28°14′43″ у. д.HGЯO
Вусце Свольна
 • Месцазнаходжанне за 0,8 км ад вёскі Пользіна 2
 • Каардынаты 55°47′39″ пн. ш. 28°08′25″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свольна → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Верхнядзвінскі раён
physical
Водзьга
Водзьга
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма тыпу *Vadagà.

Корань *Vad- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Vad- : Ved- : Ud-.

Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.

Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удага, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда[1]), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).

Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[2][3].

Такі ж пераход *Vad- > Вод- у назве дняпроўскай ракі Водса (< *Vad(u)sa)[4].

Назва Водзьга ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»[5][6]. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»[7].

Назва значыць «Плыткая (рака)».

Водаапісанне правіць

Даўжыня ракі 20 км, плошча вадазбору 60 км². Пачынаецца за 0,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Маскалёнкі. Упадае ў Свольну прыкладна за 0,8 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Пользіна 2. Вадазбор у паўночна-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча Водзьгі ў верхнім цячэнні каналізаванае на працягу прыкладна 6 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1[8] м/км. Рака прымае сцёк ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Каля ракі населеныя пункты Стараселле, Каханавічы, Казлоўшчына, Мядзведскія.

Заўвагі правіць

  1. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
  2. K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 180.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 102—105.
  6. S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 185—187.
  7. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157.
  8. ЭПБ 1983.

Літаратура правіць