Выдрыца (басейн Заходняй Дзвіны)

рака ў Беларусі

Вы́дрыца — рака ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.

Выдрыца
Вусце ракі
Вусце ракі
Даўжыня 20 км
Вадазбор 120 км²

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 120 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Вацлавова і цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў возера Чарсцвяцкае з поўдня. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 12,4 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Віславоўка (справа). У басейне ракі азёры Лош, Люкташ, Небылова, Вербна і Гарадзянец.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 306. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.