Вяча (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Вяча)
Вяча — рака ў Лагойскім і Мінскім раёнах Беларусі, колішні прыток Свіслачы (басейн Дняпра), упадае ў Заслаўскае вадасховішча. Даўжыня 40 км. Вадазбор 297 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Агульнае падзенне 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰.
Вяча | |
Вусце | Заслаўскае вадасховішча |
Даўжыня | 40 км |
Вадазбор | 297 км² |
На рацэ: вадасховішча Вяча, зоны адпачынку Вяча і Мінскае мора.
Пачынаецца на паўночны захад ад в. Селішча Лагойскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м.
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.