Вісліца (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Вісліца)

Вісліца — рака ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Бобрык 1-ы (басейн Дняпра). Даўжыня 41,8 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.

Вісліца
Вусце Рака Бобрык 1
Даўжыня 41 км
Вадазбор 543 км²

Асноўныя прытокіПравіць

Агульныя звесткіПравіць

Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на поўдзень ад вёскі Рэчкі, цячэ па заходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Да 1978 г. Вісліца цякла праз возера Пагосцкае, пасля стварэння на яго месцы наліўнога вадасховішча Пагост цячэ па новым рэчышчы (канале), агінаючы вадасховішча з поўдня. Упадае ў Бобрык 1-ы каля вёскі Дубнавічы.

Даліна ў высокай плыні невыразная, паміж вёскамі Юзафін і Новы Двор трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,3—0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй вёскі Новы Двор да 20 м), абвалаванае дамбамі.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.