Альшанка (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гальшанка)

Альшанка, Вішнёўка, Жыгянка, Луска (у верхнім цячэнні — Гальшанка) — рака ў Мінскай і Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана).

Альшанка
Рака Гальшанка каля Вішнева
Рака Гальшанка каля Вішнева
Характарыстыка
Даўжыня 60 км
Басейн 311 км²
Расход вады 2,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°20′44″ пн. ш. 25°55′11″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне вёска Няровы
 • Каардынаты 54°00′26″ пн. ш. 26°09′03″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма [[Балтыйскае мора|Балтыйскае мора]]
Краіна
Рэгіёны [[Мінская вобласць, Гродзенская вобласць|Мінская вобласць, Гродзенская вобласць]]
physical
Альшанка (рака)
Альшанка (рака)
— выток, — вусце

Пачынаецца на захад ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёна, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, на ўчастку Ашмяны—Солы праразае яго ўнутраны градападобны пояс, вусце каля вёскі Няровы. Даўжыня ракі 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км.

Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае. Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай 0,12 і 0,02 км²)[1].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 289. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 202. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Спасылкі правіць