Ганчанка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ганчанка)

Ганча́нка[1] — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Ганчанка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 79 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гонча
 • Каардынаты 53°30′54″ пн. ш. 29°27′19″ у. д.HGЯO
Вусце Ольса
 • Месцазнаходжанне за 0,8 км на ўсход ад пасёлка Патока
 • Вышыня 147 м
 • Каардынаты 53°33′14″ пн. ш. 29°22′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ольса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Клічаўскі раён
physical
Ганчанка
Ганчанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 13[2] км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2[1] м/км. Пачынаецца за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гонча[2] меліярацыйнымі канавамі з тарфянога масіву, які асвоены торфапрадпрыемствам «Ганчанскае», вусце за 1 км на поўдзень ад моста праз Ольсу на чыгунцы Магілёў — Асіповічы, прыкладна за 0,8 км на ўсход ад пасёлка Патока. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны[1]. Рэчышча ў вярхоўі і каля вёскі Гонча каналізаванае. За 1,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Баркі магчымы пераліў вады паміж Ганчанкай і ракой Суша[2]. Па берагах ракі пераважае лес.

Каля ракі вёскі Гонча, Драні.

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в Общая характеристика речной сети Могилёвской области Архівавана 31 жніўня 2017.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ганчанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 555.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 147. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24—25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г. (руск.)

Спасылкі правіць