Адкрыць галоўнае меню

Гарадніца (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гарадніца)

Гарадніца, Гарадзея, Гарадзейка — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 24 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Малаеды, цячэ ў межах Капыльскай грады, упадае ў Ушу на паўночны ўсход ад вёскі Ёскавічы. На працягу 9,1 км каналізаваная (ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Малаеды да вусця), у сярэдняй плыні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У выніку меліярацыі вусцевая частка ракі атрымала новае рэчышча. У вярхоўі створана сажалка (плошча 0,16 км²).

Гарадніца
Выток Каля в. Малаеды
Вусце Рака Уша
Даўжыня 11 км
Вадазбор 24 км²
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь

КрыніцыПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.