Усыса

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гаражанка)

Усы́са, Гаражанка, Усыска — рака ў Гарадоцкім, Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Усыса
Характарыстыка
Даўжыня
  • 50 км
Басейн 423 км²
Расход вады 3,2 м³/с
Вадацёк
Выток Кашо
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок
 • Вышыня 180,7[1] м
 • Каардынаты 55°29′48″ пн. ш. 29°56′40″ у. д.HGЯO
Вусце Обаль
 • Месцазнаходжанне каля аграгарадка Мішневічы
 • Каардынаты 55°26′29″ пн. ш. 29°34′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Гарадоцкі раён, Шумілінскі раён
physical
Усыса
Усыса
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанка. Упадае ў Обаль каля аграгарадка Мішневічы ў Шумілінскім раёне.
Даўжыня ракі 50 км. Плошча вадазбору — 423 км². Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіне[2]. Азёрнасць вадазбору 1 %. Шырыня даліны ракі 200—500 м, поймы 50—80 м. Рэчышча звілістае, берагі пераважна стромкія (вышынёй 1,5—2, месцамі да 6 м)[2].

Асноўны прыток — Каменка. На рацэ горад Гарадок. Уздоўж ракі населеныя пункты Казінова, Старыя Вайханы і Новыя Вайханы, Крынічная, Хвешчанкі, Бегуны, Шыпуліна, Мішневічы, Скрыпкі і інш. У басейне Усысы возера Вялікае Астраўлянскае.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. (руск.)
  2. а б ЭПБ 1986.

Літаратура правіць

  • Кривенко С. Сохраним водные ресурсы района / С. Кривенко // Гарадоцкі веснік. — 2000. — 5 ліп.
  • Параскевіч А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевіч // Герой працы (Шуміліна). — 2005. — 25 кастр
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)

Спасылкі правіць