Гарона

рака ў Францыі і Іспаніі
(Пасля перасылкі з Рака Гарона)

Гаро́на (фр.: Garonne, лац.: Garumna, акс.: Garona) — рака ў Францыі і Іспаніі (вытокі).

Гарона
фр. Garonne, лац. Garumna, акс. Garona
Гарона ў Тулузе.
Гарона ў Тулузе.
Характарыстыка
Даўжыня 647 км
Басейн 56 000 км²
Расход вады 680 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Пірэнеі
 • Вышыня 1872 м
 • Каардынаты 42°37′04″ пн. ш. 00°58′08″ у. д.HGЯO
Вусце Эстуарый Жыронда
 • Каардынаты 45°02′19″ пн. ш. 00°36′40″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Міжземнае мора
Краіны
Гарона на карце Францыі
Гарона на карце Францыі
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 647 км, плошча басейна 56 тыс. км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Пірэнеях некалькімі вытокамі на вышыні 1800—2300 м, па выхадзе з гор цячэ па Гаронскай нізіне. Шырыня ля горада Бардо каля 500 м. Упадае ў Біскайскі заліў. У межах Пірэнеяў цячэ ў вузкай глыбокай даліне, мае стромкае падзенне, ніжэй з’яўляецца тыповай раўніннай ракой з добра распрацаванай далінай. Асноўныя прытокі: Саў, Жэр, Баіз, Ар’еж (з Пірэнеяў), Тарн, Ло, Дардонь (з Цэнтральнага Французскага масіву); зліваючыся з ракой Дардонь, Гарона ўтварае эстуарый Жыронда. Жыўленне пераважна за кошт талых вод горных снягоў і дажджоў. Сток рэзка змяняецца па сезонах; максімальны расход вады з сакавіка па чэрвень. Сярэдні гадавы расход ля вусця каля 680 м³/сек (максімальны да 8 тыс. м³/сек). Гарона складае частку суднаходнай воднай сістэмы (якая ўключае таксама Гаронскі канал і Паўднёвы канал), якая злучае Біскайскі заліў з Міжземным морам.

Літаратура правіць