Гаўя (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі і Літве, прыток Нёмана
(Пасля перасылкі з Рака Гаўя, прыток Нёмана)

Гаўя — рака ў Літве і Іўеўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Вадазбор 1680 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Гаўя
Палац. Выгляд з берагу ракі Гаўя.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 100 км
Басейн 1 680 км²
Расход вады 13,6 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Ашмянскае ўзвышша
 • Каардынаты 54°19′25″ пн. ш. 25°34′43″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°49′51″ пн. ш. 25°35′37″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора
Краіны
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Іўеўскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне назвыПравіць

Паводле лінгвіста Аляксандраса Ванагаса, назва балцкая, значыць "шпаркая, хуткая".[1]

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Матрона, Лынтупка, Апіта, Жыжма, Вядроўка. Злева: Вярсока, Падакупка, Клява, Якунька.

На рацэПравіць

Помнікі прыроды: Жамыслаўскі ясень (на левым беразе каля в. Жамыслаўль). ГЭС: Жэмыслаўская

АгульнаеПравіць

Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Шальчынінкайскага раёна Літвы. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка.

Даліна выразная. Пойма лугавая, шырынёй ад 0,1 да 0,9 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае, шырыня яго ў межань 12—20 м. Берагі стромкія.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  1. A. Vanagas. Lietuvių hidroniimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 108-109.