Глебкаўка (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Глебкаўка)

Глебкаўка, Глебаўка — рака ў Мінскім і Смалявіцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Волмы (басейн Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Глебкавічы Мінскага раёна, вусце каля вёскі Волма Смалявіцкага раёна. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Па берагах ракі пераважае лес.

Глебкаўка
Даўжыня 7 км

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.