Адкрыць галоўнае меню

Гніліца (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гніліца)

Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).

Гніліца
Характарыстыка
Даўжыня 26 км
Плошча басейна 285 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Вадацёк
Вусце рака Скрыпіца
 · Месцазнаходжанне за 2 км ніжэй вёскі Млынок
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Жыткавіцкі

Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.

Пачынаецца ад водаразмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявы і Жыткавіцкі. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесся. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны места Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй вёскі Млынок.

ГісторыяПравіць

Раней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая абалона, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 93.
  • Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X