Грын-Рывер (прыток Каларада)

Грын-Рывер (англ.: Green River) — рака на паўднёвым захадзе штата Ваёмінг, паўночным захадзе Каларада і ўсходзе Юты, ЗША. Самы вялікі прыток ракі Каларада. 1175 км у даўжыню; плошча басейна — 124 578 км². Сярэдні расход вады — 173 м³/с.

Грын-Рывер
англ. Green River
Грын-Рывер у нацыянальным парку «Каньёнлэндс»
Грын-Рывер у нацыянальным парку «Каньёнлэндс»
Характарыстыка
Даўжыня 1175 км
Басейн 124 578 км²
Расход вады 173 м³/с
Вадацёк
Выток Wind River Range[d]
 • Месцазнаходжанне Хрыбет Уінд-Рывер, Ваёмінг
 • Каардынаты 43°09′13″ пн. ш. 109°40′18″ з. д.HGЯO
Вусце Каларада
 • Месцазнаходжанне рака Каларада
 • Вышыня 1181 м
 • Каардынаты 38°11′22″ пн. ш. 109°53′07″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Каларада → Каліфарнійскі заліў
Краіна
Рэгіёны Ваёмінг, Каларада, Юта
physical
Грын-Рывер (прыток Каларада)
Грын-Рывер (прыток Каларада)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта басейна ракі Грын-Рывер

Бярэ пачатак на поўначы акругі Саблет штата Ваёмінг, у раёне горнага хрыбта Уінд-Рывер, на тэрыторыі нацыянальнага лесу Брыджэр-Тытан. Цячэ ў паўднёвым і паўднёва-ўсходнім кірунках праз акругі Саблет, Лінкальн і Суітуотэр штата Ваёмінг; паблізу горада Ла-Бардж вадасховішча Фартэнель, сфармаванае аднайменнай плацінай.

Шырыня ракі складае ад 30 да 100 м у верхняй плыні і да 460 м у ніжняй плыні. Глыбіня складае ад 1 да 15 м. Вышыня вусця — 1181 м над узроўнем мора[1].

Зноскі