Гутлянка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гутлянка)

Гутлянка, Балатнянка — рака ў Беларусі, у Кармянскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.

Гутлянка
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 378 км²
Расход вады каля 2 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўка
 • Каардынаты 53°12′55,70″ пн. ш. 30°44′32,20″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад пасёлка Ільіч
 • Вышыня 131,4[1] м
 • Каардынаты 53°16′47,20″ пн. ш. 30°23′06,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Рагачоўскі раён, Кармянскі раён
physical
Гутлянка
Гутлянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 378 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўка Кармянскага раёна, вусце за 2 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, яе шырыня 1,5 — 2 км. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шырынёй 0,05 — 0,1 км, у высокай і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, акрамя 0,5 км у вусці. Асноўны прыток — рака Доўгая (злева).

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9—10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)