Даколька

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Даколька)

Даколька, Даколь — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Даколька
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Плошча басейна 462 км²
Расход вады 2,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы
 · Каардынаты 52°58′10,30″ пн. ш. 28°24′39,30″ у. д.HGЯO
Вусце рака Пціч
 · Месцазнаходжанне за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы
 · Вышыня 131,1 м
 · Каардынаты 52°45′58,10″ пн. ш. 28°46′41,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Магілёўская вобласць
Раён Старадарожскі раён, Глускі раён
Даколька (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 43 км. Плошча вадазбору 462 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі: Сноўка (справа), Альніца (злева).

Рака пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Прыпяцкага Палесся, цяпер меліяраванай. Упадае ў Пціч за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы Глускага раёна. Даліна ракі невыразная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 5—20 м, у вусці — 12 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

ЛітаратураПравіць

  • Рэйзман В. В. Даколька // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 154. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

СпасылкіПравіць