Дзятлаўка (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Дзятлаўка)

Дзятлаўка, Дзянцелка, Зецела, Зітала, Памарайка — рака ў Дзятлаўскім раёне, левы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Дзятлаўка
Дзятлаўка каля в. Гезгалы
Дзятлаўка каля в. Гезгалы
Характарыстыка
Даўжыня 26 км
Басейн 151 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°26′18″ пн. ш. 25°21′30″ у. д.HGЯO
Вусце Гезгальскае вадасховішча
 • Каардынаты 53°35′31″ пн. ш. 25°22′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Дзятлаўскі раён
physical
Дзятлаўка (рака)
Дзятлаўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва зрусіфікаваная разам з назвай мястэчка Дзятлава.

Адпачатная балцкая форма гэтай рачной назвы засведчаная ва ўжыванні носьбітамі мясцовай аўтахтоннай літоўскай гаворкі: Zietela.

Сярод мясцовых літоўскамоўных жыхароў так называлі само мястэчка, рэчку і зніклае на сёння возера, праз якое рэчка цякла і якое старыя жыхары яшчэ памяталі. На сёння, са знікненнем літоўскамоўнага астраўка пад Дзятлавам, пра старую назву сведчыць толькі мікратапонім (назва выгану каля ракі ля вёскі Засецце) «Пазытэлі»[1].

Рачная назва Zietela ўтварылася з дапамогай пашыральніка -el- (як і назвы ракі *Скідзела або ракі Дрысела на Павоччы) ад карацейшай назвы возера, якая засведчаная ў старарускім Іпацьеўскім летапісе. У 1253 г. дасланае князем Таўцівілам літоўскае войска выйшла насустрач войску галіцка-валынскага князя Данілы, што ішло ад Пінска, і ад возера «Зъято» гнала іх «праз балоты да ракі Шчары»[2][3].

Па цячэнні ракі Дзятлаўкі ніжэй за Дзятлава сапраўды яшчэ на даваенных картах пазначанае праточнае возера, выцягнутае з захаду на ўсход (яго ўсходні край упіраўся б у цяперашнюю вуліцу Вахоніна ў Дзятлаве).

Назва «Зъято» гэта яцвяжскі гідронім, які аднаўляецца як *Zeitō. Па-літоўску назва гучала б як Žieta, але ў заходнябалцкіх мовах (да якіх належала і яцвяжская) ž пераходзіла ў z. Пачатковы зычны Z- у назве Zietela гэта яцвяжскі моўны след. Але ў гэтай літуанізаванай яцвяжскай назве адбыўся пераход яцвяжскага дыфтонга -еі- ў літоўскае -іе-[1].

Азёрная назва *Zeitō пайшла ад балцкага кораня *žei- / ži- «гарэць; свяціць, ззяць»[4], далей да індаеўрапейскага *ĝei- «ззяць; мігцець»[4]. Назва значыла «Блішчастае (возера)» і была матываваная блішчастасцю воднай гладзі. Такая ж матывацыя і ў яцвяжскай назве возера Свіцязь[5].

З сярэдзіны XVI стагоддзя вядомае таксама балота Zyatha (былое возера) значна больш на поўдзень ад Дзятлава, паміж цячэннямі рэк Шчара і Ясельда, каля в. Калонск[6]. Той жа балцкі корань *žei- / ži- (у форме *ži-d-) мяркуецца і ў назве «Жыд-возера» (у басейне Прыпяці).

Да гідранімічнай спадчыны яцвягаў у гэтым рэгіёне яшчэ далучаюць гідронімы *Зэльва, Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда[7].

Гідраграфія

правіць

Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %. Пачынаецца каля в. Юравічы, у межах Навагрудскага ўзвышша цячэ праз горад Дзятлава, упадае ў Гезгальскае вадасховішча (на р. Моўчадзь) на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Гезгалы. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Нагародавічы створана сажалка (пл. 0,06 км²). Асноўны прыток — ручай Карачоўка (справа).

Заўвагі

правіць
  1. а б A. Vidugiris. Šis tas apie Zietelos vardą ir šnektą // Voruta. Nr. 3 (669). C. 15.
  2. А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.
  3. Полное собраніе русскихъ лѣтописей. Т. 2. Санктпетербургъ, 1843. С. 188.
  4. а б S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 140—141.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.
  6. Писцовая книга Пинскаго и Клецкаго княжествъ, составленная Пинскимъ Старостою Станиславомъ Хвальчевскимъ въ 1552—1555 г. Вильна, 1884. С. 159, 293, 294, 296. https://www.prlib.ru/item/436938
  7. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. III. Vilnius, 1961. С. 601—602.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.