Добасна (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Добасна)

Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Добасна
Рака Добасна.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 81 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°21′54″ пн. ш. 29°37′14″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 52°51′00″ пн. ш. 30°03′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
physical
Добасна (рака)
Добасна (рака)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.

У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.

ПрытокіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.