Друйка (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Друйка)

Дру́йка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.

Друйка
У аграгарадку Друя
У аграгарадку Друя
Характарыстыка
Даўжыня 52 км
Плошча басейна 1050 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 6,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Дрывяты
 · Вышыня 129 м
 · Каардынаты 55°36′36″ пн. ш. 27°06′15″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 · Месцазнаходжанне аграгарадок Друя
 · Вышыня 98 м
 · Каардынаты 55°47′36″ пн. ш. 27°26′36″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Браслаўскі раён
Друйка (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Друйка на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі: Плесавіца, Плода (справа).

На рацэ: аграгарадкі Друйск, Друя; Браслаўская ГЭС.

Выцякае з возера Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш, Друйка і Недрава. Вусце каля Друя. Азёры займаюць 13 % вадазбору (Гл. падр.: Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргі да 1,7 км. Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй аграгарадка Друйск 6—8 м.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-019. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.)