Дэлавэр (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Дэлавэр)

Дэлавэр (англ.: Delaware River) — рака на ўсходзе ЗША. Даўжыня 579 км, плошча басейна 36,5 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў заліў Дэлавэр Атлантычнага акіяна, утварае эстуарый. Сярэдні гадавы расход вады 350 м³/с. Веснавое разводдзе, паводкі ў астатні час года. Суднаходная да г. Трэнтан, да г. Істан суднаходства па канале. Прылівы падымаюцца па рацэ на 210 км. На Дэлавэры — гарады Істан, Трэнтан, Філадэльфія, Уілмінгтан.

Дэлавэр
англ. Delaware River
Характарыстыка
Даўжыня 579 км
Басейн 36 568 км²
Расход вады 350 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 269 м
 • Каардынаты 41°56′20″ пн. ш. 75°16′45″ з. д.HGЯO
Вусце Заліў Дэлавэр
 • Месцазнаходжанне заліў Дэлавэр
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 39°25′57″ пн. ш. 75°31′44″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян
Краіна
physical
Дэлавэр (рака)
Дэлавэр (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць