Елаўстан
(Пасля перасылкі з Рака Елаўстан)
Елаўстан (англ.: Yellowstone) — рака на паўночным захадзе ЗША, правы прыток р. Місуры (лічыцца асноўным прытокам верхняга Місуры). Каля 1200 км (па іншых дадзеных 1600 км), плошча басейна 182,3 тыс. км². Сярэдні расход вады 365 м³/с. Бярэ пачатак і працякае (у верхнім цячэнні) у Скалістых гарах. Таксама працякае па тэрыторыі штатаў Мантана, Ваёмінг, Паўночная Дакота, і Елаўстонскі нацыянальны парк. У верхнім цячэнні ўтварае каньёны (да 360 м глыбінёй) і вадаспады. У сярэднім і ніжнім цячэнні — спакойная раўнінная рака. Сілкаванне ў гарах снегавое і дажджавое; вяснова-летнія паводкі. У штаце Мантана рака шырока выкарыстоўваецца для арашэння.
Елаўстан | |
---|---|
Yellowstone | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1600 км |
Плошча басейна | 182300 км² |
Расход вады | 365 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Скалістыя горы |
· Каардынаты | 043°59′18″ пн. ш. 109°55′45″ з. д.HGЯO |
Вусце | рака Місуры |
· Каардынаты | 047°58′42″ пн. ш. 103°58′56″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
![]() |
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2