Жыварэзка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Жыварэзка)

Жыварэ́зка, Сянна́ (у верхнім цячэнні) — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лахва (басейн Дняпра).

Жыварэзка
Жыварэзка каля Панізава
Жыварэзка каля Панізава
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Басейн 138 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Куты
 • Каардынаты 53°52′13,50″ пн. ш. 29°54′21,50″ у. д.HGЯO
Вусце Лахва
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Капейна
 • Вышыня 150,1[1] м
 • Каардынаты 53°48′59,50″ пн. ш. 30°07′12,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Лахва → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Магілёўскі раён
physical
Жыварэзка
Жыварэзка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Сянна балцкага паходжання.

Такога ж паходжання і назва другой ракі Сянна (на Пасожжы ля Чэрыкава), ракі Сенета (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы), возера Сенніца (у вярхах ракі Ловаць).

Гэтыя назвы паходзяць ад балцкага гідранімічнага кораня Sain-[2]. Балцкія аналагі — літоўскія Sainas, Seina, прускія Sayn, Seynicz. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[3]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[4].

Ад кораня Sin-, які з’яўляецца варыянтам кораня Sain-, паходзяць рачныя назвы Сінія (прыток бярэзінскай Свіслачы), *Сін-пала (на Верхнім Падняпроўі)[5], *Сін-бала (на Верхнім Павоччы). Апошнія дзве значаць «Павольная балацінная (рака)». Паблізу ракі *Сін-бала працякае ручай «Ленивой», назва якога калькіруе значэнне першай асновы ў назве[6].

Такая ж матывацыя і ў назвах прыпяцкай ракі Лебажода «Павольная рака» (першая аснова назвы ад літоўскага lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»), нёманскай ракі Лебяда.

Корань аформлены з падваеннем -нн- таксама ў назвах рэк Лонна (тройчы на Падзвінні), Клінна (прыток сожскай Іпуці).

Значэнне рачной назвы Сянна можна перадаць як «Ціхая (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 138 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Куты, вусце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Капейна. Прытокі: Альхоўка (злева), Лучанка (справа).

Заўвагі правіць

  1. Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 47.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  6. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 65.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць