Адкрыць галоўнае меню
Зуша

Зуша (руск.: Зуша) — рака ў Тульскай і Арлоўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Акі. Рака бярэ пачатак у Каменскім раёне Тульскай вобласці. Працякае праз Карсакоўскі і Навасільскі раёны, у паўднёва-заходнім напрамку, а потым, каля горада Навасіль, даволі крута паварочвае на паўночны захад, праходзіць у Мцэнскім раёне і ўпадае ў раку Аку каля в. Гарадзішча, на мяжы з Болхаўскім раёнам.

Даўжыня Зушы 234 кіламетры, жыўленне ракі пераважна снегавое, расход вады каля г.Мцэнск каля 28 м³/сек.