Камайка

рака ў Беларусі і Літве
(Пасля перасылкі з Рака Камайка)

Кама́йка (літ.: Kamojà — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Літве, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).

Камайка
літ. Kamoja
Характарыстыка
Даўжыня 50 км
Басейн 306 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°03′45,50″ пн. ш. 26°34′39,40″ у. д.HGЯO
Вусце Бірвета
 • Каардынаты 55°18′11,70″ пн. ш. 26°40′27,30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бірвета → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіны
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма назвы захавалася ў літоўскім ужыванні як Kamojà.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena, Kamužė, Kamža.

ГІдранімічны корань Kam- звязаны з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак)[1]. Далей да індаеўрапейскага *kem- «сціскаць»[2].

Балцкія водныя назвы на ўсходзе тыпу Жлобін, Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера («акруглыя» азёры, рэкі, што «кружляюць»).

Пашыральнік -oj- вядомы ў літоўскім слова і назваўтварэнні: pupa «боб»  — pupojas «бабовае сцябло», aukštas «высокі» — Aukštojis (назва пагорка)[3]. З іншым вакалізмам пашыральнік -j- у водных назвах тыпу Ілія, *Бабруя, Мярэя.

Значэнне назвы Камая́ (> Камайка) можна перадаць як «Звілістая (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на захад ад вёскі Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікія і Малыя Сурвілішкі[4], Свірас (у Літве). У басейне ракі возера Янкішкі. Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, плошча вадазбору 205 км². Вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселы Ігналінскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейты — мяжа з Літвой).

Заўвагі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 555.
  3. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 85—87.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.