Каменка (прыток Заходняй Дзвіны)

рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна

Камёнка (Каменка) — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна. Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад страчанай вёскі Латышкова, на тэрыторыі Узмёнскага сельсавета, вусце за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Лявонпаль.

Каменка
Характарыстыка
Даўжыня 5,8 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Латышкова (ліквідавана)
Вусце Заходняя Дзвіна
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў
Краіна

У пасляваенны час на рэчцы зроблены запруды.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.