Кармянка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Кармянка)

Кармя́нка — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Кармянка
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 53 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Лебядзёўка
 • Каардынаты 53°10′06″ пн. ш. 30°44′28″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Гарадок
 • Каардынаты 53°07′20″ пн. ш. 30°52′04,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Кармянскі раён
physical
Кармянка
Кармянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва ракі Кармянка (адпачатны варыянт — Карма, які захаваўся ў тапоніме Карма) мае балцкае паходжанне.

Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы Karmė, Kermėžys. Таксама на Павоччы рака з балцкай назвай Кармянка (< Карма). Гэтыя гідронімы звязаныя з літ. kermėti «нарастаць; абрастаць», už-kermėti «зарастаць»[1][2].

Далей да індаеўрапейскага *ker- з ідэяй росту ўшыркі, а не ўвышкі[3] (> keras «пень; куст»). Адсюль keroti «расці, разрастацца» (прыставачнае už-keroti «зарастаць, абрастаць»), ад іх азёрныя назвы Чэрас, Чаросава, Чарэя, Чэраскія (група азёраў у вярхах ракі Таропы), літоўскія *Kerėsa (> Kerės-upis), Kerotis, Kerūlė[4].

Назвы звязаныя з зарастаннем вады рачнымі раслінамі.

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 ‰. Пачынаецца на захад ад вёскі Лебядзёўка, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Гарадок. На рацэ гарадскі пасёлак Карма.

Заўвагі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 148, 153.
  2. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 56.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 572—573.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153—154.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 172. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)

Спасылкі правіць