Карна (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Карна)

Карна (руск.: Корна) — рака ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Іпуць, басейн Дняпра. На рэчцы размешчаны горад Навазыбкаў, адміністрацыйны цэнтр раёна. Бярэ свой пачатак у вёсцы Замішэва і працякае па Зоне Адсялення ў паўночна-заходнім кірунку да ўпадзення ў раку Іпуць ля вёскі Ясная Паляна. Даліна рэчкі вузкая, толькі каля вёскі Шаломы і ніжэй шырыня яе павялічваецца да 1,5 м. На абодвух схілах даліны тут развіты дзве надпойменныя тэрасы вышынёй 5 м і 12 м. Рэчышча ракі мае глыбіню ад 0,3 да 1,5 м пры шырыні 1-5 м, хуткасць плыні не перавышае 0,2 м/с. Сілкаванне ракі ажыццяўляецца за кошт падземных вод, якія выбіваюцца на дне рэчышча і ў закрайках поймы ў выглядзе моцных крыніц. Агульная працягласць рэчкі каля 27 км. Акрамя таго ў цэнтры горада Навазыбкава размешчана аднайменнае возера Карна, утворанае ракой Карнай, плошча возера 2,5 га.

Карна
Характарыстыка
Даўжыня 27 км
Вадацёк
Выток каля в. Замішэва
 • Каардынаты 52°32′23″ пн. ш. 32°02′23″ у. д.HGЯO
Вусце Іпуць
 • Каардынаты 52°34′47″ пн. ш. 31°45′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Іпуць → Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
Код у ДВР 04010000712199000000090
physical
Карна (рака)
Карна (рака)
— выток, — вусце

На рацэ правіць

Гісторыя правіць

Гістарычна атрымалася так, што рака Карна з'яўлялася натуральнай прыроднай мяжой паміж дзяржавамі, а менавіта паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім у XVI стагоддзі.

  1. Geographic Names Server — 2018.