Кернава (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Кернава)

Кернава́[1] — рака ў Беларусі, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Кернава
Рачунскае вадасховішча
Рачунскае вадасховішча
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Плошча басейна 103 км²
Басейн Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 54°31′24,60″ пн. ш. 26°01′34,50″ у. д.HGЯO
Вусце Рачунскае вадасховішча
 · Каардынаты 54°34′54,80″ пн. ш. 26°12′21,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Кернава (рака) (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Кернава на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 19 км[2]. Плошча вадазбору 103 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 . Пачынаецца паміж вёскамі Скілондзішкі і Мікуцяны Ашмянскага раёна, цячэ па паўночнай ускраіне Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Рачунскае вадасховішча, створанае на Ашмянцы ў сутоках з Кернавой. Асноўны прыток — Нялюбка (злева). На працягу 7,4 км каналізаваная (выток — 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Медрыкі). Каля вёскі Медрыкі створана сажалка (плошча 0,17 км²).

Зноскі

ЛітаратураПравіць