Керхэ

(Пасля перасылкі з Рака Керхе)

Керхэ́ — рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні называецца Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ.

Керхэ
Характарыстыка
Даўжыня 870 км
Басейн каля 50 000 км²
Расход вады каля 220 м³/с (ў ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Загрос
 • Месцазнаходжанне ў гарах Загрос
 • Каардынаты 33°05′45″ пн. ш. 47°31′34″ у. д.HGЯO
Вусце Тыгр і Hawizeh Marshes[d]
 • Месцазнаходжанне балота Хаур-эль-Мурайс
 • Каардынаты 31°46′56″ пн. ш. 47°52′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тыгр → Персідскі заліў
Краіна Іран, Ірак
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 870 км, плошча вадазборнага басейна 50 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе рака падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў раку Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць