Клайд (англ.: Clyde, шатл. гэл.: Cluaidh) — восьмая па велічыні рака ў Вялікабрытаніі і трэцяя ў Шатландыі, размешчана на поўдні Шатландыі.

Клайд
Мост Кінгстан на рацэ Клайд у цэнтральным Глазга
Мост Кінгстан на рацэ Клайд у цэнтральным Глазга
Характарыстыка
Даўжыня 176 км
Плошча басейна 4100 км²
Басейн Ірландскае мора → Атлантычны акіян
Расход вады 70 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 55°24′23″ пн. ш. 3°39′08″ з. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 55°57′30″ пн. ш. 4°42′30″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Рэгіён Шатландыя
Клайд (Вялікабрытанія)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Клайд на Вікісховішчы

Даўжыня 176 км (з эстуарыем 208 км), плошча басейна 4,1 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Шатландскага ўзвышша, у вярхоўях цячэ па нізкагор’ях, а затым па пагорыстай раўніне, утвараючы вышэй горада Ланарк парогі. Упадае ў заліў Ферт-оф-Клайд. Сярэдні расход вады ў вусці каля 70 м³/с. Увосень і ўзімку паўнаводная. На рацэ Клайд стаіць адзін з найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі — Глазга, да якога падымаюцца марскія судны, вышэй (да парогаў) — рачное суднаходства, на парогах размешчана ГЭС. Рака Клайд таксама злучана каналамі з Паўночным морам. У часы Брытанскай Імперыі адыгрывала значную ролю ў суднабудаванні і гандлі.

ТурызмПравіць

На рацэ Клайд шырока распаўсюджана рыбалка. Сезон рыбнай лоўлі заканадаўча ўсталяваны з 15 сакавіка па 30 верасня. Рака асабліва прыцягвае аматараў стронгі, якая водзіцца тут у вялікай колькасці.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць