Клява (басейн Нёмана)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Клява, басейн Нёмана)
Клява — рака ў Ашмянскім і Іўеўскім раёнах, левы прыток Гаўі (басейн Нёмана).
Клява | |
Выток | каля в. Клявіца |
Вусце | Гаўя |
Даўжыня | 56 км |
Расход вады | 2,3 м³/с |
Вадазбор | 270 км² |
Краіна | Беларусь |
АпісаннеПравіць
Даўжыня 56 км. Пл. вадазбору 270 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Клявіца ў Ашмянскім раёне. Асноўны прыток — рака Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад вёскі Клявіца да вёскі Доржы (8 км) і ад вёскі Ганчары да вёскі Пашкішкі (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні 10—12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.