Клява (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі і Літве
(Пасля перасылкі з Рака Клява, прыток Бярэзіны)

Клява́ — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Клява
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Плошча басейна 498 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Заазерскае
 · Вышыня 183,7[1] м
 · Каардынаты 54°03′34,34″ пн. ш. 29°28′29,62″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 · Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг
 · Каардынаты 53°46′32,35″ пн. ш. 28°56′49,77″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць, Мінская вобласць
Клява (прыток Бярэзіны) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Клява (прыток Бярэзіны) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Густата рачной сеткі 0,42 км/км². Асноўныя прытокі — рэкі Беларэч (злева) і Клявіца (справа).

Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Бярэзіну за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг Бярэзінскага раёна. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слаба парэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на захад ад вёскі Карытніца Бялыніцкага раёна). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.

У басейне Клявы возера Карманоўскае. Паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы на рацэ Гарэніцкае вадасховішча[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.(руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 80.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Шэка Н. Дз. Клява //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)