Клявіца

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Клявіца)

Клявіца — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Клява (басейн Дняпра). Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Клявіца
Даўжыня 31 км
Вадазбор 136 км²

Пачынаецца за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанка, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,9—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэдняй і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусце — 2 км на ўсход ад вёскі Лісітнік). Шырыня ракі ў межань у нізкай плыні да 8 м.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.