Кобрынка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Кобрынка)

Ко́брынка, Кобрынскі канал — рака ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).

Кобрынка
Характарыстыка
Даўжыня 11,5 км
Басейн 23 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Ізабелін
 • Каардынаты 52°05′24″ пн. ш. 24°26′53″ у. д.HGЯO
Вусце Мухавец
 • Месцазнаходжанне Кобрын
 • Каардынаты 52°12′52″ пн. ш. 24°21′40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Кобрынскі раён
physical
Кобрынка
Кобрынка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Рачная назва балцкага (магчыма, яцвяжскага) паходжання. Ад назвы ракі ўтварылася назва паселішча Кобрынь.

Найбліжэйшы аналаг — назва дняпроўскай ракі Кобрына (варыянт: Кобрын), правага прытоку Дняпра адразу на поўдні ад Кіева (пасля вусця ракі Стугны). Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай Недра[1]. Гэта адны з самых паўднёвых балцкіх гідронімаў. Назва *Kobr-in- ад літоўскага kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся».

Ад kūbrinti таксама балцкія назвы «звілістых» рэк польск. Kubra (басейн Нарава), рус. Кубрь (у басейне Дзясны), літ. Kūbris[2][3].

Корань Kobr- таксама ў прускім тапоніме Kobrun (назва лесу ў прускай Натангіі, засведчаная пад 1354 г.)[4]. Гэтую мясцовую назву звязваюць з прускім kāubri, літоўскім kauburys, kūbrys «пагорак, узвышша» (супольная з kobrinti, kūbrinti семантыка звязаная з адхіленнем ад роўнага руху ці роўнай паверхні).

Тыпалагічны адпаведнік — назва паўночнасмаленскай ракі Гжаць (< *Guž-et-), ад літоўскага gužas «бусел»[5], gūžinti «ісці сагнуўшыся, згорбіўшыся», gužinėti «хадзіць сагнуўшыся»[6].

Назва кобрынскай ракі матываваная звілістасцю яе рэчышча.

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 11,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Плошча вадазбору 23 км². Пачынаецца каля вёскі Ізабелін, вусце ў межах горада Кобрын. Рэчышча каналізаванае.

Заўвагі правіць

  1. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 52—53.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 169.
  4. G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 67.
  5. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 305—306.
  6. V. Urbutis. Baltų kalbų garnio pavadinimai // Baltistica. 1966. II (2). C. 185.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць