Кокемяэн’ёкі
(Пасля перасылкі з Рака Кокемяэн'ёкі)
Кокемяэн'ёкі (фін. Kokemäenjoki), Кумо (швед. Kumo älv) — рака ў заходняй частцы Фінляндыі. Даўжыня — 121 кіламетр. Басейн ракі роўны 27,046 км ² і ўключае ў сябе тэрыторыю размяшчэння азёр у паўднёвай Фінляндыі.
Кокемяэн'ёкі фінск.: Kokemäenjoki шведск.: Kumo älv | |
Даўжыня | 121 км |
Вадазбор | 27 км² |
Вытокі Кокемяэн'ёкі знаходзяцца блізу горада Вамала — рака выцякае з возера Ліэкавесі і цячэ на захад праз рэгіёны Пірканма і Сатакунта. Рака ўпадае ў Батнічны заліў Балтыйскага мора каля горада Поры.