Крапіўня (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Крапіўня)

Крапі́ўня, Зыбінарака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.

Крапіўня
Характарыстыка
Даўжыня 20,4 км
Басейн 156 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°36′24,60″ пн. ш. 30°27′24,31″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 52°29′45,33″ пн. ш. 30°20′10,21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Буда-Кашалёўскі раён, Рэчыцкі раён
physical
Крапіўня (рака)
Крапіўня (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 20,4 км[1]. Пачынаецца на поўдзень ад пасёлка Баец Буда-Кашалёўскага раёна, упадае ў старарэчча Дняпра (возера Крапіўнае) за 0,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка Чырвоны Кастрычнік Рэчыцкага раёна. Рэчышча каналізаванае на трох участках: выток — 0,8 км на поўнач ад пасёлка Краснабудскі (3,5 км); ад вёскі Рудня-Альхоўка ўніз па цячэнні на працягу 2,1 км; 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Альхоўка — 1,5 км на паўночны захад ад пасёлка Чырвоны Кастрычнік (2,2 км).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Речицкий район: карта. Речица: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 8 000 экз.