Кшна
рака ў Польшчы, прыток Заходняга Буга
(Пасля перасылкі з Рака Кшна)
Кшна, раней Кросна (па-старабеларуску: Кросна, пол.: Krzna) — рака ва ўсходняй Польшчы, левы прыток Заходняга Буга даўжынёй 120 км і плошчай басейна 3353 км². Цячэ праз Паўднёвае Падляшша і Паўднёвападляскую нізіну ў Люблінскім ваяводстве.
Кшна Krzna | |
Вусце | Заходні Буг |
Даўжыня | 120 км |
Расход вады | 10,5 м³/с |
Вадазбор | 3353 км² |
Паўстае са злучэння двух ручаёў, якія выплываюць з лясоў на Лукаўскай Раўніне: Паўночнай Кшны і Паўднёвай Кшны, якая бярэцца за пачатак Кшны. Гэтыя ручаіны злучаюцца ў Міжрэччы. Рака ўпадае да Буга на паўночны-ўсход ад вёскі Нэпле (Neple) ніжэй горада Цярэспаль.
Каналам злучана з ракою Вепш.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кшна