Ласосна (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ласосна)
Ласосна, Ласасянка (польск.: Łosośna) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Ласосна | |
---|---|
![]() Рака Ласасянка ў межах горада Гродна. | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 46 км |
Басейн | 468 км² |
Вадацёк | |
Выток | Польшча |
• Каардынаты | 53°24′39″ пн. ш. 23°37′15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Нёман |
• Каардынаты | 53°40′39″ пн. ш. 23°46′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
![]() ![]() |
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Перасякае дзяржаўную граніцу непадалёку ад вёскі Брузгі, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне Гродна.
Асноўныя прытокі: Каменка (справа) і Татарка (злева).
Даліна выразная. Пойма перарывістая, у верхнім цячэнні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, да 20—25 м у ніжнім.
На рацэ ў нізоўі створана вадасховішча Юбілейнае возера, каля вёскі Каробчыцы — 2 сажалкі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 144. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- ↑ (unspecified title) Праверана 19 лістапада 2018.