Лоша (прыток Ашмянкі)

рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі)
(Пасля перасылкі з Рака Лоша, прыток Ашмянкі)

Ло́ша — рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Лоша
Характарыстыка
Даўжыня 55 км
Басейн 455 км²
Расход вады 3,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына
 • Каардынаты 54°30′11,70″ пн. ш. 25°45′41,30″ у. д.HGЯO
Вусце Ашмянка
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча
 • Вышыня 129,3 м
 • Каардынаты 54°40′51,80″ пн. ш. 26°12′45,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,34 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Ашмянскі раён, Астравецкі раён
physical
Лоша (прыток Ашмянкі)
Лоша (прыток Ашмянкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва ракі Лоша балцка-літоўскага паходжання. Рэчкі з такімі назвамі і на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі (у басейнах Сажа, Прыпяці, Дзясны, Бярэзіны)[1].

Як і назвы літоўскіх рэк тыпу Laš-upis, рачная назва Лоша могжа быць звязаная або з літоўскім lašas «кропля», lašėti «капаць», lašmuo «месца ў возеры, дзе ўцякае ці выцякае рэчка», або з літоўскім lašis «ласось», lašėti «блішчэць». Дакладна з першым значэннем звязаная назва літоўскай ракі Lašmuo[2].

Пры гэтым сама балцкая назва ласося вытворная ад значэння «капаць», бо матываваная блішчэннем, стракатасцю — «заплямленасцю» лускі, што мае на сабе чырванавата-карычневыя плямы[3].

Назва Лоша магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня 55 км[4]. Плошча вадазбору 455 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына Ашмянскага раёна, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёна. Прытокі — Кавалёўка, Камар, ручай Упель (злева). Даліна да вёскі Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж аграгарадком Палушы і горадам Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У горадзе Астравец сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсход ад яго ў маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.
  3. В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109.
  4. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць