Лоша (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Лоша, прыток Нёмана)

Лоша — рака ва Уздзенскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Лоша
Характарыстыка
Даўжыня 42 км
Плошча басейна 830 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 4,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Даўгінава
 · Каардынаты 53°28′16″ пн. ш. 27°25′29″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 · Месцазнаходжанне каля аграгарадка Пясочнае
 · Каардынаты 53°20′53″ пн. ш. 27°06′32,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Уздзенскі раён, Капыльскі раён
Лоша (прыток Нёмана) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Прытокі: Выня, Баравінка, Воўкаўка і сетка меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Уздзенскага раёна, упадае ў Нёман каля аграгарадка Пясочнае. Даліна на вялікім працягу невыразная, у нізкай плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі створана Лашанскае вадасховішча.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 352. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 25, 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)