Лукомка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Лукомка)

Лукомка, Лукамка, Уюнок — рака ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).

Лукомка
Выток Возера Лукомскае
54°39′53″ пн. ш. 29°08′37″ у. д.HGЯO
Вышыня вытоку 164,5 м
Вусце Ула (прыток Заходняй Дзвіны)
54°51′06″ пн. ш. 29°10′49″ у. д.HGЯO
Вышыня вусця 125,8 м
Даўжыня 53 км
Расход вады 5,4 м³/с
Вадазбор 831 км²
Краіна Беларусь
Лукомка (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Лукомка (Віцебская вобласць)

Асноўныя прытокіПравіць

На рацэПравіць

Агульныя звесткіПравіць

Выцякае з Лукомскага возера каля горада Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах горада Чашнікі.
Даўжыня ракі 53 км. Плошча вадазбору 831 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, у нізкай плыні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных дзялянках да 1,6 км. Рэчышча моцна звілістае, шырынёй 15—20 м у высокай плыні, 8—12 метраў на астатнім працягу.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 дзён. Каля вёскі Рудніца Лукомскае вадасховішча.

У басейне ракі азёры Лукомскае, Катоўскае, Несіна, Заружанне (Ружына) Слідзец, Сарочынскае, Сцержань, Родамля, Святое, Пачаевіцкае і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзісько i інш. — Мн.: БелЭн, 1994
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.(руск.) 
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 36, 56. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць