Літл-Каларада (англ.: Little Colorado River) — рака ў штаце Арызона, ЗША. З'яўляецца асноўнай воднай артэрыяй рэгіёну, вядомага як Каляровая пустыня. Даўжыня ракі — больш за 507 км. Тэрыторыя басейна ракі складае каля 69 000 км² і ахоплівае ўсходнюю частку Арызоны і крайні захад штата Нью-Мексіка. Найбуйнейшы прыток — рака Пуэрка. Расход вады звычайна складае менш за 11 м³/с і моцна змяняецца на працягу года.

Рака бярэ пачатак ад зліцця двух ручаёў у раёне горнага хрыбта Уайт-Маўнтынс, у акрузе Апачы, штат Арызона.