Масква (рака)
(Пасля перасылкі з Рака Масква)
Масква, Масква-рака — рака ў Цэнтральнай Расіі, у Маскоўскай і часткова ў Смаленскай абласцях, левы прыток Акі (басейн Волгі). Даўжыня па старым рэчышчы 502 км (пасля выпрастання з дапамогай гідратэхнічных збудаванняў — 473 км), плошча басейна 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі горада Каломны. Агульнае падзенне ад вытока да вусця складае 155,5 м. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння горада Масквы.
Масква | |
Масква-рака ў г. Масква | |
Выток | Маскоўскае ўзвышша |
Даўжыня | 502 км |
Расход вады | 109 м³/с |
Вадазбор | 17 км² |