Чарапяціца

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Межава)

Чарапяці́ца, Чарпеціца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, левы прыток ракі Нішча (басейн Дрысы). У вярхоўі (ад вытоку да возера Мылінскае) носіць назву Межава.

Чарапяціца
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Басейн 359 км²
Вадацёк
Выток Межава
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Межава
 • Вышыня 142,3[1] м
 • Каардынаты 55°56′56,77″ пн. ш. 28°54′14,97″ у. д.HGЯO
Вусце Нішча
 • Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Юхавічы
 • Вышыня 136,3[2] м
 • Каардынаты 56°02′05,73″ пн. ш. 28°40′46,53″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нішча → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Расонскі раён
physical
Чарапяціца
Чарапяціца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 22 км. Выцякае з возера Межава ў яго заходняй частцы. Працякае праз азёры Мылінскае, Чарапёцкае, Валькоўскае, Чарапета. Вадазбор у межах Нешчардаўскага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў нішчы прыкладна за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Юхавічы. Плошча вадазбору 359 км², азёрнасць 5 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Каркоўскае, Карасёва і Глухое, Ціхае.

Зноскі правіць

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  2. Ліст карты O-35-142. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць