Мнюта (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Мнюта)
Мнюта — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Мнюта | |
---|---|
![]() Былы вадзяны млын на Мнюце ў Лужках | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 41 км |
Басейн | 873 км² |
Расход вады | 5,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Пліса |
• Вышыня | 158 м |
• Каардынаты | 55°12′42″ пн. ш. 27°57′24″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дзісна |
• Вышыня | 114 м |
• Каардынаты | 55°23′29″ пн. ш. 27°41′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзісна |
Краіна | |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 873 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Прыток — рака Лучайка.
Выцякае з возера Пліса каля вёскі Пліса Глыбоцкага раёна, цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Балбекі Шаркаўшчынскага раёна.
Даліна Мнюты скрынкападобная, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча 15—30 м.
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 502.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Рака Мнюта Архівавана 6 лютага 2013.
- ↑ GEOnet Names Server — 2018.