Моўчадзь (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Моўчадзь)
Мо́ўчадзь (афіц. транс.: Moŭčadź), Мо́ўчадка — рака ў Баранавіцкім, Дзятлаўскім і Лідскім (вусце) раёнах Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Моўчадзь | |
Рака Моўчадзь каля Серафінаў, Дзятлаўскі раён | |
Вусце | рака Нёман |
Даўжыня | 98 км |
Расход вады | 9 м³/с |
Вадазбор | 1140 км² |
Даўжыня ракі 98 км. Плошча вадазбору 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Цячэ пераважна па Навагрудскім узвышшы. Шырыня рачной даліны каля 1,5 км. Асноўныя прытокі: [Ятранка]], Промша, Сваротва, Клішаўка, Паніква (справа), Дзятлаўка (злева).
На рацэ за 9 км ад вусця Гезгальская ГЭС і Гезгальскае вадасховішча. У сутоках Моўчадзі і Ятранкі, на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Наваельня размяшчаецца курортная зона і санаторый.
Рака Моўчадзь у вёсцы Моўчадзь
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)