Мста

(Пасля перасылкі з Рака Мста)

Мста (руск.: Мста) — рака ў Цвярской і Наўгародскай абласцях Расіі.

Мста
руск. Мста
Характарыстыка
Даўжыня 445 км
Басейн 23 300 км²
Расход вады 202 м³/с
Вадацёк
Выток Мсціна
 • Каардынаты 57°44′21″ пн. ш. 34°29′10″ у. д.HGЯO
Вусце Ільмень
 • Каардынаты 58°24′49″ пн. ш. 31°20′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ільмень → Волхаў → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Цвярская вобласць, Наўгародская вобласць
Код у ДВР 01040200212102000019715
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 445 км, плошча вадазбору 23 300 км². Сярэдні расход вады за 40 кіламетраў ад вусця — 202 м³/с.

Мста бярэ пачатак з возера Мсціна (Мсцінскае вадасховішча), выцякае з-пад Мсцінскай плаціны (на поўнач ад Вышняга Валачка), упадае ў возера Ільмень з паўночнага боку возера, недалёка ад вытока ракі Волхаў, утвараючы на ​​Прыільменскай нізіне шырокую забалочаную дэльту. Суднаходная на 134 км, ад возера Ільмень да вёскі Мсцінскі Мост[1].

Буйныя прытокі: Беразайка, Шэгрынка, Пярэтна, Льняная, Халова (левыя); Увер, Белая, Мда, Хуба (правыя). На Мсце размешчана мноства населеных пунктаў. Найбольш буйныя з іх: горад Баравічы і пасёлак гарадскога тыпу Любыціна.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 291. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Спасылкі правіць