Нача (прыток Бабра)

рака ў Беларусі, прыток Бабра
(Пасля перасылкі з Рака Нача, прыток Бабра)

На́ча — рака ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).

Нача
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Басейн 526 км²
Расход вады 3,6 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°33′38″ пн. ш. 28°54′49″ у. д.HGЯO
Вусце Бобр
 • Каардынаты 54°08′07″ пн. ш. 28°55′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бобр → Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Крупскі раён, Барысаўскі раён
physical
Нача (прыток Бабра)
Нача (прыток Бабра)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва балцкага паходжання.

Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, Дзвіны, Бярэзіны, прыпяцкай Луніі). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).

Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў[ru].

Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.

Водаапісанне правіць

Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Прытокі — Таланка, Блудыня (леваруч), Каўпыніца (праваруч).

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічы Барысаўскага раёна.

Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у нізкай плыні ўмерана стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, болыпай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Заўвагі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
  2. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.