Нельсан (рака)
(Пасля перасылкі з Рака Нельсан)
Нельсан (англ.: Nelson River) — рака ў Канадзе. Даўжыня 2568 км.[2] Вадазбор 1072 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,37 тыс. м³/сек. Выцякае з возера Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боў-Саскачэван-Нельсан. Ледастаў ад лістапада да мая. На Нельсане — вадасховішча Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Нельсан Nelson River | |
Вышыня вусця | 0 м |
Даўжыня | 644 км |
Расход вады | 2800 м³/с |
Вадазбор | 1 км² |
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Nelson Watershed (англ.) . EarthTrends. Праверана 9 студзеня 2010.
- ↑ Са Саскачэванам.