Нятупа (прыток Свіслачы)

рака ў Беларусі, прыток Свіслачы
(Пасля перасылкі з Рака Нятупа, прыток Свіслачы)

Няту́па (польск.: Nietupa) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Бераставіцкім раёне Беларусі, левы прыток Свіслачы (басейн Нёмана). Даўжыня 18 км (у Рэспубліцы Беларусь — 1,3 км).

Рака Нятупа ў Крынках на Падляшшы.

Пачынаецца ў Польшчы, каля в. Новая Грыбаўшчызна. За 2 км ад в. Дзіневічы Бераставіцкага раёна перасякае дзяржаўную граніцу, за 0,5 км ад гэтай вёскі ўпадае ў Свіслач. Рэчышча на тэрыторыі Беларусі каналізаванае.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.